У Марсэлі людзі ў масках абстралялі праваахоўнікаў з аўтаматаў Калашнікава

9 февраля 2015

Пад кулі трапіла і машына начальніка гарадской паліцыі. Зараз ён знаходзіцца ў бальніцы. Паводле звестак вартавых парадку, здарэнне - вынік разборак паміж мясцовымі наркагандлярамі. Дарэчы, сёння ў Марсэль павінны былі прыбыць прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс і міністр унутраных спраў краіны Бернар Казнёў, каб прыняць удзел у нарадзе па пытаннях бяспекі.