У Марока пры раздачы гуманітарнай дапамогі загінулі не меней за 17 чалавек

20 ноября 2017

У Марока пры раздачы гуманітарнай дапамогі загінулі не меней за 17 чалавек, больш за 40 пацярпелі. Інцыдэнт адбыўся на паўднёвым захадзе краіны. Падчас выдачы прадуктовых пакетаў на мясцовым рынку, дзе адначасова сабраліся каля тысячы чалавек, пачалася ціскатня. Большасць ахвяраў - жанчыны. Праваахоўнікі пачалі расследаванне, каб высветліць, хто нясе адказнасць за трагічны інцыдэнт. Як апынулася, працэс раздачы прадуктаў не быў арганізаваны належным чынам.