У Марока нейтралізаваная ячэйка экстрэмістаў "Ісламскай дзяржавы"

24 марта 2015

Спецслужбы правялі маштабную аперацыю ў дзевяці буйных гарадах каралеўства. Арыштаваныя 13 чалавек, якія прысягнулі на вернасць завадару баевікоў-джыхадыстаў. Яны атрымлівалі грошы з-за мяжы і займаліся вярбоўкай і адпраўкай маладых мараканцаў у зону баявых дзеянняў у Іраку і Сірыі. Акрамя таго, затрыманыя планавалі тэракты ў Марока. Паводле афіцыйных звестак, каля дзвюх тысяч грамадзян каралеўства далучыліся да экстрэмісцкай групоўкі.