У Марока недалёка ад Рабата здарылася буйная чыгуначная катастрофа

16 октября 2018

Тэрміновая інфармацыя ў гэтыя хвіліны прыходзіць з Марока. Недалёка ад Рабата здарылася буйная чыгуначная катастрофа. З рэек сышоў пасажырскі цягнік. Паводле папярэдніх звестак, загінулі 10 чалавек, яшчэ 90 параненыя. На месцы аварыі працуюць ратавальнікі і медыкі. Прычыны пакуль не паведамляюцца.