У Марока арыштаваныя чацвёра меркаваных прыхільнікаў "Ісламскай дзяржавы"

17 августа 2016

Аб гэтым заяўляе МУС краіны. Як паведамляюць у ведамстве, затрыманыя планавалі тэрарыстычныя акты з мэтай падарваць бяспеку і стабільнасць паўночнага афрыканскага каралеўства. Паводле папярэдніх даных, арыштаваныя планавалі ўчыніць напады ў эканамічнай сталіцы Марока Касабланцы. Вядзецца расследаванне.