У Марыупалі працягваецца правядзенне гуманітарнай аперацыі па эвакуацыі насельніцтва. За суткі па гуманітарных калідорах вывезена больш за 31 тысячу чалавек. Таксама ў Запарожжа выехалі яшчэ каля 11 тысяч жыхароў горада. Паведамляецца, што ўкраінскі бок абстраляў калону з бежанцамі на харкаўскім кірунку, чатыры чалавекі загінулі.
Абвінавачанні Кіева ў нанясенні авіяўдару па драмтэатры ў Марыупалі, дзе маглі знаходзіцца ў заложніках людзі, Мінабароны Расіі рашуча аспрэчвае. Лжэінфармацыя аб гібелі паўтары тысячы чалавек, якая разносіцца па ўсіх украінскіх СМІ, ад пачатку да канца апынулася хлуснёй. Людзі выходзяць са сховішча жывымі.
У Марыупалі працягваецца эвакуацыя мірнага насельніцтва
17 марта 2022













