У Маніле больш за 30 чалавек загінулі, звыш 50 атруціліся чадным газам

2 июня 2017

Уначы ўзброены мужчына адкрыў агонь у казіно аднаго з курортных комплексаў горада і падпаліў некалькі гульнявых сталоў. У паліцыі падкрэслілі, што злачынец не страляў па наведвальніках. Ён выкраў гульнявыя фішкі на суму два з паловай мільёны долараў і паспрабаваў схавацца, але быў знішчаны. Пазней паліцыя знайшла сумку з выкрадзеным. Паводле папярэдняй інфармацыі, узброены мужчына быў гульняманам. Адразу пасля інцыдэнту адказнасць за атаку ў Маніле ўзяла на сябе "Ісламская дзяржава". Аднак улады Філіпінаў засведчылі, што надзвычайнае здарэнне - не тэракт, а спроба рабавання.