У Малайзіі сёння дзень жалобы па загінуўшых пры крушэнні боінга

22 августа 2014

У краіне прыспушчаныя нацыянальныя флагі. У Куала-Лумпуры адменены забаўляльныя мерапрыемствы. У 10 гадзін 45 хвілін раніцы па мясцовым часе памяць ахвяр трагедыі ўшануюць хвілінай маўчання. Сёння ў міжнародны аэрапорт у сталіцы Малайзіі прыбыў спецыяльны рэйс з Амстэрдама. На ім былі дастаўленыя целы 20 малазійцаў, якія загінулі ў авіякатастрофе. Яшчэ адзін борт з Нідэрландаў прыбывае ў Куала-Лумпур паслязаўтра. На ім у Малайзію даставяць целы яшчэ 8 малазійцаў.