У маі тысячы турыстаў накіроўваюцца на поўнач Індыі

21 мая 2015

Там у штаце Джаму і Кашмір знаходзіцца самы вялікі ў Азіі сад цюльпанаў імя Індзіры Гандзі. Гіганцкі сад раскінуўся на 15 гектарах зямлі. Побач знаходзіцца маляўнічае возера Дал. Госці саду могуць палюбавацца не толькі цюльпанамі разнастайных адценняў, якіх за сезон вырастае больш за мільён, але і гіяцынтамі, касачамі і нарцысамі.