У Мадрыдзе адмянілі карыду

22 мая 2014

У Мадрыдзе ўпершыню за апошнія 35 гадоў адмянілі карыду. Бой быкоў не адбыўся пасля таго, як жывёлы нанеслі траўмы адразу тром матадорам. Аднаму з іх бык усадзіў свой рог проста ў нагу. Кожны год у Іспаніі праходзіць каля дзвюх тысяч карыд. Праціўнікі такіх спаборніцтваў завуць гэты від спорту варварскім. Аднак у бою з быкамі ёсць і нямала адданых фанатаў, на думку якіх карыда - гэта старажытны від мастацтва, які глыбока ўкараніўся ў нацыянальную гісторыю Іспаніі.