У Мадрыдзе ад ліхаманкі Эбола вылечылася медсястра

20 октября 2014
Тэрэза Рамэра стала першым чалавекам, які заразіўся ліхаманкай на тэрыторыі Еўропы, а не ў Заходняй Афрыцы. Як паведамляюць іспанскія СМІ, на выхадных былі атрыманыя вынікі тэстаў, паводле якіх можна выказаць здагадку, што жанчына зараз не ўваходзіць у спіс хворых. Канчаткова гэты факт пацвердзіць серыя паўторных тэстаў. Паводле звестак САЗ, на сёння Эболай заразіліся звыш як 9 000 чалавек. Каля паловы з іх загінулі.