У Мадрыдзе беспарадкі ўчынілі таксісты

25 января 2019

У сутыкненнях вадзіцеляў і паліцыі пацярпелі 14 чалавек. Сярод іх трое вартавых парадку і журналіст. Арыштаваныя двое. Нездаволеныя шафёры  вінавацяць анлайн-сэрвісы прыватных пасажырскіх кампаній  у нядобрасумленнай канкурэнцыі і патрабуюць абмежаванняў на выдачу спецыяльных ліцэнзій, якімі карыстаюцца вадзіцелі "Убер" і "Кебіфай".