У Мадрыдзе бастуюць дворнікі

5 ноября 2013

Каб прыцягнуць увагу, яны паляць вогнішчы на вуліцах. У забастоўкі, якая пачалася ўчора ўначы, няма даты заканчэння. Паводле слоў удзельнікаў вулічных шэсцяў, яны не вернуцца на свае рабочыя месцы, пакуль муніцыпалітэт не ўпэўніць іх у тым, што новых звальненняў не плануецца. Дворнікі выйшлі на забастоўку пасля настаўнікаў і чыгуначнікаў. Колькасць беспрацоўных павялічваецца штомесяц.