У Мадрыдзе чацвёрты дзень працягваецца бестэрміновая забастоўка смецяроў

8 ноября 2013

Яны пратэстуюць супраць мераў бюджэтнай эканоміі. Раней мэрыя Мадрыда аб'явіла аб плане па паніжэнні выдаткаў на прыбіранне вуліц. З-за гэтага могуць пазбавіцца працы больш за тысячу чалавек. А ў дворнікаў, якія ўсё ж захаваюць сваю пасаду, скароцяць зарплаты на 40%. У выніку пратэстаў на гарадскіх вуліцах утварыліся горы смецця, мясцовыя жыхары заклікаюць улады тэрмінова вырашыць праблему.