У Львоўскай вобласці стартавалі вучэнні Хуткі трызубец

15 сентября 2014
У Львоўскай вобласці Украіны стартавалі штогадовыя міжнародныя вучэнні Хуткі трызубец. У іх прымаюць удзел 1300 вайскоўцаў з 15 краін, у тым ліку, з ЗША. Як паведамілі ў прэс-службе НАТА, манеўры праходзяць пад эгідай Вашынгтона. Яны прадоўжацца да 26 верасня. Нагадаю, у пачатку восені ў Паўночнаатлантычным блоку заявілі аб намеры ўзмацніць прысутнасць у краінах Усходняй Еўропы. Супраць размяшчэння ваеннай базы альянса на тэрыторыі сваёй краіны выступіў прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца. Ён нават паабяцаў пайсці ў адстаўку, калі базы НАТА усё-такі з'явяцца ў Славакіі. Паміж тым, сёння ўкраінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка ўнёс у Вярхоўную раду праект закону аб ратыфікацыі Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС. Як мы паведамлялі, дамоўленасць уступіць у сілу не раней за 31 снежня 2015-га. Таксама Пётр Парашэнка анансаваў трохгадовы асаблівы статус мясцовага самакіравання для асобных рэгіёнаў Данбаса. Паводле дадзеных кіраўніка Нацбанка Украіны Валерыі Гонтаравай, крызіс на ўсходзе краіны абыдзецца ўкраінскай эканоміцы 10-працэнтным падзеннем ВУП.