У Луганску сёння будуць раздаваць гуманітарную дапамогу, якую даставілі з Расіі

25 августа 2014
У горадзе будуць адкрытыя 26 пунктаў выдачы. Расійскі канвой, які і даставіў груз, зараз рухаецца ў кірунку Падмаскоўя. Праводзіць маніторынг размеркавання дапамогі будуць назіральнікі. У выхадныя ў Луганск прыехалі прадстаўнікі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, а таксама супрацоўнікі місіі АБСЕ ва Украіне.
У найбліжэйшыя тыдні Расія рыхтуецца адправіць на паўднёвы ўсход Украіны яшчэ некалькі гуманітарных караванаў.