У Лос-Анджэлесе затрыманы брат Стывена Пэдака

26 октября 2017

У Лос-Анджэлесе затрыманы Брус Пэдак - брат Стывена Пэдака, які ўчыніў у ноч на 2 кастрычніка страляніну ў Лас-Вегасе. Пэдак-малодшы вінаваціцца ў захоўванні дзіцячай парнаграфіі (падчас вобыску было выяўлена звыш 600 здымкаў) і сексуальнай эксплуатацыі непаўналетніх. У суд пададзена прыкладна 20 абвінавачанняў. Паміж тым каля 45 параненых Пэдакам-старэйшым у страшнай бойні застаюцца ў бальніцах, траціна з іх па-ранейшаму ў цяжкім стане. Ахвярамі былога бухгалтара, які адкрыў страляніну па людзях на канцэрце кантры-музыкі, сталі 58 чалавек, пацярпелых - 546. Падчас следства па справе стала вядома, што бацька Пэдакаў быў серыйным рабаўніком банкаў.