У Лос-Анджэлесе ўручылi статуэткі "Эмі"

18 сентября 2018

Прэстыжная тэлевізійная прэмія сёлета адзначае 70-годдзе. Ужо вядомы ўладальнік галоўнага прыза. Лепшым драматычным серыялам прызналі "Гульню прастолаў". Гэта ўжо трэцяя статуэтка ў гісторыі кінасагі. Узнагарода за мужчынскую ролю дасталася галоўнаму герою серыяла "Амерыканцы" Мэцью Рызу. Лепшая драматычная актрыса - Клэр Фой, якая сыграла ролю Лізаветы Другой у "Кароне". Лепшым камедыйным серыялам стала стужка "Дзіўная місіс Мейзел", а Рэйчел Броснахэн, якая здымалася ў ёй, названа лепшай камедыйнай актрысай.