У Лос-Анджэлесе ўручылі прэміі "Залаты глобус"

6 января 2020
У Лос-Анджэлесе гадзіну таму скончылася цырымонія ўручэння "Залатога глобуса". Фільмам года ў катэгорыі "Лепшая драма" становіцца гістарычная карціна "1917" пра рэальныя падзеі Першай сусветнай вайны. Брытанскі рэжысёр Сэм Мендэс, які зняў гэты фільм, узяў "Глобус" за лепшую рэжысуру. Лепшай камедыяй прызнаны 9-ты фільм Квенціна Таранціны  "Аднойчы ў Галівудзе". У стужкі, дарэчы, яшчэ дзве статуэткі: за лепшы сцэнарый у самога Таранціны і лепшую мужчынскую ролю другога плану ў Брэда Піта. Хаакін Фенікс заваяваў узнагароду ў намінацыі "Лепшы акцёр у драме" за ролю ў фільме "Джокер", гэтую ж статуэтку, толькі ў жаночай намінацыі, атрымала Рэнэ Зелвегер, якая сыграла ў фільме "Джудзі". У катэгорыі "Лепшыя акцёры ў жанры камедыя-мюзікл" глобусы ўзялі Тэйран Эгертан, які сыграў Элтана Джона ў фільме "Рокетмен", і рэп-выканаўца Аквафіна за ролю ў фільме "Развітанне".
Серыялам года прызналі "Спадчыннікаў" вытворчасці канала НВО. Заслужаную статуэтку таксама ўзяла, мабыць, самая вядомая работа года - "Чарнобыль" - у катэгорыі "Лепшы міні-серыял".