У Лос-Анджэлесе ўручылі прэміі "Грэмі"

27 января 2020
З хвіліны маўчання ў памяць легендарнага баскетбаліста пачалася цырымонія ўручэння "Грэмі". Зоркі, якія сабраліся ў Лос-Анджэлесе,  ушанавалі памяць Кобі Браянта. Затым падвялі музычныя вынікі 2019 года. Песняй года стаў нашумелы трэк Білі Айліш  "Бэд Гай". Юная артыстка таксама стала "Лепшым новым выканаўцам" і перамагла ў намінацыі "Лепшы альбом года". Прэмію "Грэмі" "За музычныя дасягненні ўсяго жыцця" атрымаў Ігі Поп - гэта яго першая за 60-гадовую кар'еру статуэтка. "Грэмі", дарэчы, уручылі нават Мішэль Абаме ў намінацыі "Лепшы альбом гутарковага жанру", за  мемуары, выдадзеныя ў аўдыё.