У Лос-Анджэлесе сёння адбудзецца цырымонія ўручэння "Оскараў"

26 февраля 2017

У Горадзе анёлаў зараз ідзе апошняя падрыхтоўка. Сёлета ў намінацыі "Лепшы акцёр" - 5 імёнаў. Крытыкі вылучаюць Кейсі Афлека і Дэнзела Вашынгтана. За права называцца "лепшай актрысай" пазмагаюцца Ізабель Юпэр, Эма Стоўн, Наталі Портман і Мэрыл Стрып. У галоўнай намінацыі - "Лепшы фільм" - 9 стужак ад мюзіклу да фантастыкі. Але амаль ніхто не сумняваецца ў поспеху "Ла-Ла Ленда". Фільм пра залатую эру Галівуда дагнаў легендарны "Тытанік" па колькасці намінацый і абяцае стаць культавым.