У Лос-Анджэлесе сёння назавуць усіх прэтэндэнтаў на кінапрэмію "Оскар"

23 января 2018

Трансляцыя ў гэтыя хвіліны стартуе на афіцыйным Youtube-канале Амерыканскай кінаакадэміі. У прамым эфіры агучаць шорт-лісты ў 24-х намінацыях. Фінальнае галасаванне адбудзецца ў канцы лютага, а ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі "Оскар" пройдзе 4 сакавіка. Гэта крыху пазней чым звычайна. Прычына - іншыя важныя сусветныя падзеі, у прыватнасці, адкрыццё зімовай Алімпіяды ў Пхёнчхане.