У Лос-Анджэлесе рэкордная спякота - амаль 50 градусаў

7 сентября 2020
У Лос-Анджэлесе рэкордная спякота. На градусніку амаль 50.  Метэаролагі дапускаюць працяг павышэння тэмпературы, а ўлады папярэджваюць аб магчымым адключэнні электраэнергіі. Без электрычнасці на суткі могуць застацца каля 9 мільёнаў чалавек. Высокая тэмпература паветра таксама правакуе шматлікія прыродныя пажары ў штаце Каліфорнія. Гараць ужо 4 тысячы гектараў лесу. Лакалізаваць полымя  не ўдаецца, нягледзячы на тое што ў тушэнні і выратавальных работах  задзейнічалі нават Нацгвардыю. У агні зараз і  нацыянальны запаведнік Сьера, ён знаходзіцца ў цэнтральнай частцы штата. Там напярэдадні эвакуіравалі каля 200  чалавек.