У Лос-Анджэлесе прайшло грандыёзнае моднае шоу

22 февраля 2015

Да пачатку цырымоніі ўручэння прэміі "Оскар" застаецца ўсё менш часу. Для тых, хто, магчыма, яшчэ не выбраў убор, у Лос-Анджэлесе прайшло грандыёзнае моднае шоу. Аўтар калекцыі - вядомы амерыканскі дызайнер і кінарэжысёр Том Форд. Нядзіўна, што на першым радзе паказу апынуліся многія прадстаўнікі галівудскага топ-ліста. Па колькасці зорных гасцей шоу можна параўнаць толькі з самім "Оскарам". Са знакамітасцяў былі заўважаны Джэніфер Лопес, Джуліяна Мур, Скарлет Ёхансан і іншыя.