У Лос-Анджэлесе прайшла 67-я цырымонія ўручэння "Эмі"

21 сентября 2015

У Лос-Анджэлесе прайшла 67-я цырымонія ўручэння галоўнай тэлевізійнай прэміі ЗША - "Эмі". Узнагароджвалі лаўрэатаў у тэатры "Майкрасофт". Вядучым урачыстасці стаў камедыйны акцёр Эндзі Сэмберг. Абсалютным лідарам па колькасці статуэтак стаў серыял "Гульня прастолаў". Ён узяў галоўны прыз - "Лепшы драматычны серыял", а таксама атрымаў перамогу ў такіх намінацыях, як "Лепшы сцэнарый" і "Лепшая рэжысура". А Пітэр Дзінклэйдж за ролю ў "Гульні прастолаў" атрымаў прыз "Лепшы акцёр другога плана". Званне "Лепшага камедыйнага серыяла" заваявала шоу "Віцэ-прэзідэнт". Прэміі "Лепшага акцёра і актрысы ў драматычным серыяле" атрымалі Джон Хэм і Віёла Дэвіс. Адпаведныя ўзнагароды ў камедыйным жанры прысвоеныя Джэфры Тэмбару і Джуліі Луі-Дрэйфус.