У Лос-Анджэлесе праходзіць 69-я цырымонія ўручэння тэлевізійнай прэміі "Эмі"

18 сентября 2017

У ЗША ў гэтыя хвіліны праходзіць 69-я цырымонія ўручэння тэлевізійнай прэміі "Эмі". Прэстыжныя статуэткі раздаюць у Лос-Анджэлесе. Лепшым камедыйным серыялам Акадэмія тэлевізійных мастацтваў і навук ЗША прызнала "Віцэ-прэзідэнт", прычым трэці раз. Выканаўца галоўнай ролі ў гэтым праекце Джулія Луі-Дрэйфус шосты год запар атрымала ўзнагароду ў катэгорыі "Лепшая камедыйная актрыса". У намінацыі "Драматычны серыял" перамог "Аповед служанкі". Акцёр Алек Болдуін атрымаў "Эмі" за пародыю на прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў шоу Saturday Night Live. Актрыса Кэйт МакКінан атрымала ўзнагароду за пародыю на экс-дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан.