Апроч такіх нашумелых блокбастараў мінулага года як "Марсіянін" або "Вар'яцкі Макс", у спісе прэтэндэнтаў на прэмію Галівудскай асацыяцыі замежнай прэсы - біяграфічная драма "Сціў Джобс" ад Дэни Бойла, "Кэрал" ад Тода Хейнса, "Які выжыў" ад Алехандра Гансалеса Іньярыту і "У цэнтры ўвагі" ад Томаса МакКарці. Вядучымі 73-й цырымоніі ўручэння прэстыжнай кінаўзнагароды стануць акцёры Мэл Гібсан і Алівія Уайлд. Нярэдка трыумфатары "Залатога глобуса" становяцца і лаўрэатамі "Оскара".
У Лос-Анджэлесе познім вечарам аб'явяць пераможцаў "Залатога глобуса"
10 января 2016













