У Лос-Анджэлесе пацярпелі 47 удзельнікаў штогадовага марафона

16 марта 2015

Ім прыйшлося бегчы ў 30-градусную спякоту. Шпіталяваныя 15 чалавек. Пры гэтым у аднаго з бегуноў - 61-гадовага мужчыны - спынілася сэрца, але медыкі здолелі вярнуць яго да жыцця. Паведамляецца, што з дыстанцыі сышлі звыш сотні чалавек. Адзначым, пераможцам марафона сярод мужчын стаў Дэніел Ліма з Кеніі, сярод жанчын - яго зямлячка Вольга Кімаё.