У Лос-Анджэлесе назвалі намінантаў на прэмію "Оскар"

23 января 2018

Толькі што ў Лос-Анджэлесе назвалі намінантаў на прэмію "Оскар". У прамым эфіры абвясцілі шорт-лісты ў 24 намінацыях. Лідарам стаў фільм Гільерма Дэль Тора "Форма вады" - у карціны цэлых 13 намінацый. Прэтэндуе на ўзнагароду і фільм расійскага рэжысёра Андрэя Звягінцава "Нелюбоў" у катэгорыі "Лепшы фільм на замежнай мове". Урачыстая цырымонія ўручэння прэміі "Оскар" пройдзе 4 сакавіка.