У лонданскім метро ўзарвалася зарадка для мабільнага тэлефона

26 сентября 2017

Апошнія навіны з Лондана - там у метро адбыўся невялікі выбух. На станцыі Tower Hill у аднаго з пасажыраў ад перагрэву ўзарвалася зарадка для мабільнага тэлефона. Экстранныя службы правялі эвакуацыю. Пацярпеў адзін чалавек - у яго лёгкая траўма рукі. Яшчэ пяцёра пацярпелі на выхадзе, калі ў паніцы пакідалі метро.