У Лондане выставілі на продаж небаскроб

30 июля 2014

У Лондане выставілі на продаж самы знакаміты небаскроб Сіці - Мэры-Экс. Мясцовыя жыхары завуць гэты будынак агурком. Уласнікі ацанілі Мэры-Экс на мільярд і сто мільёнаў долараў у эквіваленце. У ліку прэтэндэнтаў на куплю незвычайнага будынка завуць блізкаўсходніх і азіяцкіх інвестараў. 40-павярховы небаскроб вышынёй 180 метраў пабудавалі ў 2004. Праз тры гады ён быў прададзены ўпершыню за мільярд долараў.