У Лондане ўчыненая яшчэ адна кіслотная атака

15 июля 2017

Ахвярай нападзення зноў стаў уладальнік мапеда. Двое зламыснікаў дзейнічалі паводле таго ж сцэнарыя - плюхнулі яму ў твар нейкай атрутнай субстанцыяй. Праўда, гэтым разам украсці транспартны сродак ім не ўдалося. Усяго ў бальніцы дастаўленыя пяць чалавек, адзін з якіх атрымаў сур'ёзныя апёкі. Абодва падазроныя - падлеткі - ужо затрыманыя.