У Лондане сотні людзей выйшлі на пратэст у абарону Джуліяна Асанжа

24 октября 2021
У Лондане сотні людзей выйшлі напярэдадні на пратэст у абарону Джуліяна Асанжа. Марш прайшоў ад будынка карпарацыі BВС да будынка суда, дзе будзе разглядацца апеляцыя па экстрадыцыі заснавальніка WikiLeaks у ЗША. У Штатах яму прад'яўленыя 17 абвінавачанняў у шпіянажы. І ў выпадку прызнання віны Асанж можа быць прысуджаны да 175 гадоў зняволення ў турме строгага рэжыму. З 2012 года Асанж хаваўся ў пасольстве Эквадора ў Лондане. У 2019-м ён быў выдадзены ўладам Вялікабрытаніі. Аднак у экстрадыцыі падазронага ў ЗША было адмоўлена. Адвакаты амерыканскага боку абскардзілі дадзенае рашэнне, падаўшы апеляцыю. Слуханні па справе пройдуць на наступным тыдні.