У Лондане адбыўся канцэрт супраць экстрадыцыі Д. Асанжа

6 ноября 2019
У брытанскай сталіцы адбыўся публічны канцэрт-мітынг супраць экстрадыцыі заснавальніка партала WikiLeaks Джуліяна Асанжа. Людзі сабраліся перад будынкам Міністэрства ўнутраных спраў з патрабаваннямі не выдаваць аўстралійскага інтэрнэт-журналіста. Нагадаем, ЗША патрабуюць экстрадзіраваць Асанжа па цэлым шэрагу абвінавачанняў, звязаных з незаконным атрыманнем і публікацыяй сакрэтных дакументаў Пентагона. У Злучаных Штатах Асанжу пагражае да 175 гадоў турмы.