У Лондане сёння апублікуюць даклад аб прычынах вайны ў Іраку

6 июля 2016

У Лондане сёння апублікуюць даклад аб прычынах вайны ў Іраку - расследаваннем увядзення брытанскіх войскаў у гэтую блізкаўсходнюю краіну займалася незалежная камісія пад кіраўніцтвам былога высокапастаўленага супрацоўніка МУС Злучанага Каралеўства Джона Чылката. На падрыхтоўку дакумента пайшло 7 гадоў і амаль 13 з паловай мільёнаў долараў. Важнае месца ў дакладзе зойме аналіз дзеянняў тагачаснага брытанскага прэм'ера Тоні Блэра. У свой час яго шмат крытыкавалі за тое, што ён уцягнуў краіну ў вайну, кіруючыся ілжывымі данымі аб тым, што Ірак нібы ствараў зброю масавага знішчэння. Пасля гэтыя даныя не пацвердзіліся.