У Лондане адкрылася выстава, прысвечаная казкам пра Гары Потэра

20 октября 2017

Гэтымі хвілінамі ў Брытанскай бібліятэцы ў Лондане адкрылася выстава, прысвечаная казкам пра Гары Потэра. Мерапрыемства прымеркавана да 20-годдзя выхаду першай кнігі "Гары Потэр і філасофскі камень". На экспазыцыі ўпершыню прапанаваныя арыгінальныя чарнавікі Джаан Роўлінг. Дарэчы, літаральна днямі Forbes назваў Джаан Роўлінг самай высокааплатнай знакамітасцю ў Еўропе.