У Лондане адкрылася выстава падробак лістоў і твораў Шэкспіра

15 апреля 2016

Экспазіцыю пад назвай "Шэкспір у дзесяці актах" падрыхтавала брытанская бібліятэка. Сёлета свет адзначае 400-годдзе з дня смерці вялікага генія. У выставу ўключаныя дакументы, умела падробленыя фальсіфікатарамі. Асаблівую цікавасць выклікаюць "работы" Уільяма Генры Айрленда. Гэта любоўны "ліст" Шэкспіра да жонкі Эн Хэтэўэй.