У Лондане невядомы напаў з нажом на людзей

17 октября 2017

Надзвычайнае здарэнне ў Лондане. Невядомы напаў з нажом на людзей недалёка ад станцыі метро Parsons Green. Адзін чалавек загінуў, двое пацярпелі. Скотленд-Ярд не звязвае гэту атаку з тэрарызмам. Затрыманняў не было. Паліцыя ачапіла тэрыторыю вакол станцыі і вядзе следчыя мерапрыемствы. Parsons Green зачынена для пасажыраў. Нагадаем, што 15 верасня на наземнай станцыі лонданскага метро адбыўся тэракт. Пацярпелі 30 чалавек. Паводле інфармацыі паліцыі, выбуховае прыстасаванне спрацавала часткова.