У Лондане дзясяткі гараджан паднялі аўтобус і выратавалі чалавека

1 июня 2015

У Лондане дзясяткі гараджан уласнаручна паднялі двухпавярховы аўтобус, каб выратаваць чалавека. 20-гадовы веласіпедыст не справіўся з кіраваннем і трапіў пад колы. На дапамогу пацярпеламу кінуліся выпадковыя прахожыя і кліенты магазінаў і кафэ, размешчаных паблізу. Агульнымі намаганнямі дабл-дэкер адарвалі ад зямлі і выцягнулі хлопца. Стан юнака цяжкі, але яго жыццё па-за небяспекай.