У Лондане больш за тысячу чалавек прыйшлі да пасольства ЗША

27 ноября 2014

Акцыі пратэсту падтрымалі і ў Еўропе. У Лондане больш за тысячу чалавек прыйшлі да пасольства ЗША, каб выказаць абурэнне рашэннем прысяжных па справе аб забойстве ў амерыканскім Фергюсане. Дэманстранты расцягнулі транспаранты з антырасісцкімі лозунгамі. Яны патрабавалі правасуддзя для сям'і Браўн. У многіх людзей у руках былі свечкі, якія запалілі падчас імправізаванай хвіліны маўчання ў памяць аб людзях, забітых паліцэйскімі па ўсім свеце.