У Лондане аўтамабіль уехаў у натоўп пешаходаў на тратуары

27 февраля 2017

Затым машына ўрэзалася ў сцяну дома. Пацярпелі пяць чалавек, яны шпіталізаваныя. Вадзіцель затрыманы. Паводле папярэдніх даных, мужчына не справіўся з кіраваннем. Але па якой прычыне - паліцыя яшчэ высвятляе.

Раней такая аварыя адбылася ў ЗША. У Новым Арлеане п'яны вадзіцель грузавіка збіў 28 чалавек. Пры гэтым версію тэракта ўлады ўжо выключылі. А ў суботу яшчэ адзін выпадак адбыўся ў Германіі, дзе загінуў адзін чалавек і двое пацярпелі. Вадзіцель паспрабаваў уцячы, але быў паранены паліцыяй.