У Лондане арыштаваны адзін з памочнікаў прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана - Патрык Рок

4 марта 2014

Былога чыноўніка абвінавацілі ў дачыненні да злачынства, звязанага з распаўсюджваннем дзіцячай парнаграфіі. Цікава, што раней у абавязкі брытанца ўваходзіла барацьба з вытворцамі такіх матэрыялаў. Чыноўнік быў арыштаваны яшчэ 13 лютага, аднак пра гэта стала вядома толькі зараз. Паведамляецца, што за дзень да гэтага Рок па ўласным жаданні пакінуў пасаду. Адразу пасля яго звальнення следчыя правялі пільны вобыск у будынку ўрада.