У Лівіі не спыняюцца ўзброеныя сутыкненні

8 апреля 2019
У баях каля Трыпалі  загінуў ужо 21 чалавек. Яшчэ 27 атрымалі раненні. На 4-ыя суткі наступу нацыянальная армія ўзяла пад кантроль некалькі населеных пунктаў у наваколлях сталіцы. Абодва  бакі  канфлікту напярэдадні правялі шэраг ваенна-паветраных аперацый. Раней Злучаныя Штаты аб’явілі  аб часовым вывадзе сваіх вайскоўцаў з Лівіі па прычыне сітуацыі, якая склалася  з бяспекай і непрадказальнасцю яе развіцця.