У Ліване падчас дэманстрацый пацярпелі 700 чалавек
10 августа 2020
У Бейруце не сціхаюць акцыі пратэсту. Людзі пасля выбуху ў мясцовым порце абвінавачваюць улады ў бяздзейнасці і непакаранні вінаватых. Шматлікі натоўп сабраўся ля сцен парламента. Дэманстранты паводзілі сябе агрэсіўна, накідваліся на вартавых парадку, кідалі ў іх камяні. 1 паліцэйскі загінуў. 700 удзельнікаў акцый атрымалі раненні. Для разгону мітынгоўцаў прыйшлося прымяніць слёзатачывы газ.













