Напярэдадні падчас двайнога тэракта загінулі 43 чалавекі, пацярпелых больш як 240. Паводле даных ліванскіх СМІ, атака была добра падрыхтаваная. Два смяротнікі з інтэрвалам некалькі хвілін падарвалі сябе на ажыўленай вуліцы побач з мячэццю і гандлёвым цэнтрам. У гэтым раёне жывуць пераважна мусульмане-шыіты. Яшчэ адзін тэрарыст загінуў падчас другога выбуху - яго бомба не спрацавала, чацвёрты пазней здаўся ўладам. Адказнасць за нападзенне ўзяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава". Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў службы бяспекі Лівана "не дапусціць таго, каб гэты жудасны ўчынак парушыў супакой, які ўстанавіўся ў дзяржаве за апошні год".
У Ліване сёння пачалася жалоба па ахвярах выбухаў у Бейруце
13 ноября 2015













