У Літве заўтра выберуць прэзідэнта краіны

25 мая 2019

Гэта ўжо другі тур. Два тыдні таму нікому з 9 кандыдатаў не ўдалося набраць неабходную колькасць галасоў. У бюлетэні два прозвішчы: 44-гадовы экс-міністр фінансаў Інгрыда Шыманітэ і 54-гадовы эканаміст Гітанас Наўседа. Менавіта яму прадказваюць перамогу аналітыкі. Але тут жа адзначаюць, што Шыманітэ, якая карыстаецца падтрымкай кансерватараў, пад кіраўніцтвам якой былі прынятыя меры жорсткай эканоміі падчас сусветнага фінансавага крызісу,   атрымала перамогу ў першым туры, хоць і з мінімальнай перавагай - 0,18 працэнта.