У Літве абурыліся нізкай якасцю еўрапейскіх прадуктаў для Усходняй Еўропы

21 сентября 2017
Розніцу паказалі даследаванні адной з дзяржслужбаў. Высветлілася, што склад адных і тых жа прадуктаў, якія прадаюцца ў Літве і Германіі, адрозніваецца. Фармальна парушэння няма, бо склад на этыкетках напісаны правільна. Вытворцы сцвярджаюць, што гэтыя прэтэнзіі неабгрунтаваныя, бо на розных рынках адрозніваецца смак прадуктаў, а не іх якасць. Міністр сельскай гаспадаркі Літвы спадзяецца, што вынікі даследавання дазволяць яго краіне і іншым дзяржавам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы дамагацца, каб увесь рынак ЕС быў адзіным у плане якасці прадуктаў.