У Літве ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў перамагае Гітанас Наўседа

27 мая 2019

У Літве адначасова з еўрагаласаваннем  выбіралі і кіраўніка дзяржавы. У другім туры прэзідэнцкіх выбараў  перамагае эканаміст Гітанас Наўседа. Ён набірае больш за 66 %. Яго саперніца Інгрыда Шыманітэ - экс-міністр фінансаў - ужо павіншавала свайго апанента з перамогай. Яўка на выбарах перавысіла  52 %. Каля 10 % грамадзян пры гэтым  прагаласавалі датэрмінова.