У Літве расце запазычанасць па камунальных плацяжах

8 февраля 2022

Цепласеткі буйных літоўскіх гарадоў паведамляюць аб значнай запазычанасці грамадзян па камунальных плацяжах: да 1 студзеня сума недаплат у Вільнюсе, Каўнасе і Клайпедзе была 13 з паловай мільёнаў еўра. Аднак у студзені і лютым чакаецца асабліва рэзкі рост запазычанасці па камуналцы ў сувязі з істотным павышэннем тарыфаў: толькі за год яны павялічыліся ў два і больш разы, так што рахунак 150 або 200 еўра за сціплую двухпакаёвую кватэру для літоўцаў стаў справай звычайнай. А вось гэтыя даныя сацапытання не могуць не турбаваць мясцовыя ўлады: 12 працэнтам літоўцаў не хапае грошай на ежу, 20 працэнтаў жыхароў аплачваць рахункі за цяпло і электрычнасць не ў стане.