У Літве праходзіць папярэдняе галасаванне на выбарах кіраўніка дзяржавы і на выбарах у Еўрапарламент. Галасаваць загадзя могуць усе асобы, якія не змогуць прыйсці на выбарчы ўчастак у асноўны дзень - 25 мая. За прэзідэнцкае крэсла змагаецца дзеючы кіраўнік дзяржавы Даля Грыбаўскайтэ і прадстаўнік сацыял-дэмакратаў Зігмантас Бальчыціс. У выбарах у Еўрапарламент прымаюць удзел дзевяць партый і адна кааліцыя з дзвюх партый. На 11 мандатаў прэтэндуюць 215 кандыдатаў. Канкурэнцыя за месца ў ніжняй палаце заканадаўчага органа Еўрасаюза - рэкордная ў гісторыі выбараў у Літве ўсіх узроўняў.














